Die Präsentation wird geladen. Bitte warten

Die Präsentation wird geladen. Bitte warten

Ці лёгка жыць на балоце? Урок беларускай мовы і літаратуры,

Ähnliche Präsentationen


Präsentation zum Thema: "Ці лёгка жыць на балоце? Урок беларускай мовы і літаратуры,"—  Präsentation transkript:

1 Ці лёгка жыць на балоце? Урок беларускай мовы і літаратуры,
Сухава Г.А., настаўнік-метадыст ДУА “Гімназія №5 г. Віцебск”

2 Балоты – сімвал Беларусі?
Балота — аб’ектыўная рэальнасць Беларусі. 12% плошчы занята балотам.

3 Як правільна: “балота”, “багна” ці “дрыгва”?
У сярэдзіне 20 стагоддзя вялікую папулярнасць набыла лінгвістычная гіпотэза Сэпіра-Уорфа. Яе часам называюць гіпотэзай моўнай карціны свету. Людзі, якія размаўляюць на розных мовах, па- рознаму ўспрымаюць свет і па-рознаму мысляць. У якасці прыклада прыводзілася эскімоская мова з вялікай колькасцю назваў снегу (снег, які ляжыць, снег які ляціць, снег, які падае і г.д.)  Сутнасць у тым, што чым больш важны прадмет ці з’ява для народа, тым больш сінонімаў для яе абазначэння прапануе мова.

4 Навошта мове сінонімы? У розных крыніцах знаходзім каля трыццаці слоў, якімі можна назваць балоты: багна, дрыгва, твань, дрыгвянік, алёс, трасіна, бездань, балацюга, тапіла, топ, балваны і інш.

5 Навошта мове сінонімы? Каб замяніць адно слова іншым з мэтай пазбегнуць таўталогіі, паўтораў (Янка Купала – паэт, пясняр, класік беларускай літаратуры, аўтар і г.д.); Каб перадаць дадатковыя сэнсавыя адценні (малы, маленькі, малюсенькі, малюпасенькі); Каб даць эмацыйную ацэнку і стылістычную характарыстыку (конь – кляча). Агульна прызнана, што сінонімы ўзбагачаюць мову. А ў якой сферы наяўнасць сінонімаў непажаданая? У тэрміналогіі, дзе важна, каб адно слова суадносілася з адным прадметам.

6 Як літаратура трактуе вобраз балота?
Вобраз балота займае цэнтральнае месца ва ўсіх жанрах беларускага фальклору і з’яўляецца адным са стрыжняў беларускай мадэлі свету. Балота ад Бога ці ад Чорта?

7 Балотнік,Багнік, Аржавеннік
Як сведчыць фальклор, у балоце жывуць тры браты: Балотнік, Аржавеннік і Багнік. Як вы думаеце, чаму тры?

8 Тры браты – тры віды балот
Паспрабуйце здагадацца па знешнім апісанні балотных духаў, хто на якім балоце жыве. Балоты бываюць нізінныя, верхавыя і пераходныя

9 Балотнік Тоўсты, без вачэй, увесь пакрыты брудам, да якога наліпла багавінне, жукі, смаўжы і іншыя вадзяныя істоты. Самы пачварны з усіх нячысцікаў. Прыгожымі гукамі і вобразамі ён заманьвае чалавека ў сваю дрыгву, а калі той пачынае тануць, балотнік цягне яго ўніз. Калі багна недастаткова глыбокая, каб затапіць чалавека, балотніку застаецца толькі мучыцца бяссільнай злосцю Сярод кветак і ягад патаемна вырошчвае багун, каб затуманіць розум чалавека, і прарывае балотныя акенцы, якія атачае кветкамі, да якіх падганяе рыбу. Гэта пасткі, якія знішчылі не адно жыццё.

10 Багнік Жыве у багне - тарфяным балоце, якое ніколі не пакрываецца расліннасцю і выглядае як бруднае чорнае возера. Ніколі не з'яўляецца на паверхні. Даведацца аб яго прысутнасці можна толькі па дробных пузырах, што ўздымаюцца ў глыбіні, і лёгкім варушэнні вады, а таксама па дробненькіх агеньчыках на паверхні балота. Багнік не пакідае свой мяккі ложак на дне нават тады, калі ў балота трапіць чалавек ці жывёла. Ён упэўнены, што здабыча нікуды не дзенецца і абавязкова спусціцца на дно.

11 Аржавень  Насяляў аржавень — балота з іржавымі плямамі на паверхні з-за растворанай у ім жалезнай руды. Уяўляўся брудна-рудым, тоўстым, з тонкімі, як сцябліна, нагамі, увесь пакрыты іржавымі прыліпамі. Часам здабычай аржавеня можа стаць рэдкая жывёла, што трапіла ў яго багну, альбо начны п'яніца, які выпадкова заблукаў у яго мясціны. Аржавенік болей спакойны, чым яго браты —  багнік і балотнік. Яго не трывожаць людзі (бо зямля ў такіх балотах неўрадлівая), летам аржавень не высыхае, і таму нячысцік жыве бестурботна, абрастаючы ліпучымі слаямі, падтрымліваючы каламуць у аржавені. Нават узімку брудна-іржавыя плямы такога балота бачныя праз пласт снегу і льду.

12 Балота ў прыказках Выберыце прыказкі ў адпаведнасці са значэннем:
Характарыстыка чалавека Ацэнка розных каштоўнасцей Розныя жыццёвыя сітуацыі Адносіны да радзімы, уласнасці

13 Назаві твор беларускай літаратуры
У якім балота — гэта не проста ландшафтная адметнасць Беларусі, на яго фоне дзейнічаюць героі, яно абумоўлівае іх характары і ўчынкі, загартоўвае, выхоўвае, вучыць цярплівасці і працавітасці У якім балота — гэта месца, дзе хавалася містычная сіла, якая служыла фонам для паказу міфічных і нерэальных падзей У якім балота — месца збаўлення ад пакут для беларуса

14 Назаві твор беларускай літаратуры
У якім дрыгва — гэта гіблае асяроддзе для ворага і месца выратавання, «другі дом» для мясцовых жыхароў, спосаб паратунку ад акупантаў у часы войнаў У якім балота — найпрыгажэйшы, эстэтычны астравок зямлі з унікальным жывёльным і раслінным светам

15 Дыскусія Балота – гэта наша пакута ці шчасце?

16 Падсумаванне Дрыгва характарызуе лёс чалавека: яна корміць, выхоўвае, ахоўвае і аберагае, служьщь месцам выратавання ад ворагаў і збаўлення ад пакут, а таксама з’яўляецца прыкладам высокай эстэтыкі. Без балота беларус не бачыць сваёй будучыні: балота не аднойчы дапамагло яму выжыць і будзе дапамагаць далей. Таму з упэўненасцю можна сцвярджаць, адмовіўшыся ад іранічнага адцення, што беларусы — незалежна ад месца іх пражывання — гэта «людзі на балоце».

17 Літаратурная загадка Улічваючы, што глыбіня большасці нашых балот не перавышае 1,5-3 метраў, мабыць, горад ці царква наўрад ці змаглі б пакоіцца на іх дне. Хутар у некалькі дамоў цалкам мог апынуцца на дне балота ці возера. Дапусцім, на глыбіні метраў залягае пласт хімічных злучэнняў, растваральных у вадзе. Ен раствараецца вельмі павольна. Доўгі час грунт над ім трымаецца (як правіла, гаворка ідзе аб астраўку пасярод балота ці возера), а потым утвараецца карставая варонка, і астравок разам з пабудовамі сыходзіць на дно. У нас у Беларусі шмат карставых азер і балот. Звычайна яны маюць круглую форму і невялікія па памеры, але даволі глыбокія: ад берага дно крута абрываецца ўніз.

18 Літаратурная загадка Нават сучаснаму чалавеку не па сабе, калі ў прыцемках на балотах пачынаюць скакаць балотныя агні, хоць тлумачэнне гэтай з'явы вядома практычна кожнаму са школьнай лавы: балоты выпарае метан, які датыкаецца з кіслародам, і адбываюцца ўспышкі...

19 Балота ад Бога ці Чорта? Беларусы ўспрымалі балота, як Богам дадзенае асяроддзе. Бо знайшлі практычнае прымяненне. Якое?

20 Альтэрнатыўнае выкарыстанне балот
● Прамысловае выкарыстанне дзікарослых журавін; ● Экалагічны турызм; ● Выкарыстанне біямасы для вытворчасці цеплавой энергіі за кошт аднаўлення раней асушаных балот.

21 Дыскусія Балота ўплывае на характар чалавека?

22 Нацыянальны характар беларусаў
Калі стагоддзямі жывеш у замкненым, шматлікім грамадстве, ізалявана, на пясчаным астраўку, а вакол непраходная дрыгва, то калі ты нервовы, раздражняльны, не можаш кантраляваць эмоцыі - недалека да бяды. Каб выжыць у такіх умовах, трэба ўмець знаходзіць кампрамісы з суседзямі, прымаць якія жывуць побач такімі, якія яны есць, умець дараваць крыўды.

23 Нацыянальны беларускі характар
Балотная глеба – няпэўная зямля. Станавіся і азірайся. Часта мы ўспрымаем слова балота як абразлівае, як метафара псіхалогіі нейкага калектыву. З анаго боку, на балоце нельга пабудаваць нічога надзейнага, трывалага, а з іншага, балота нельга знішчыць. Ёсць прычыны быць аптымістамі?

24 Ключавое пытанне ўрока
Можна балота назваць сімвалам Беларусі?

25 Дзякуй за работу! Гайда, у дрыгвалэнд! Наша старонка:
Наш У сацсетках (Facebook, Vk, Twitter): Багна


Herunterladen ppt "Ці лёгка жыць на балоце? Урок беларускай мовы і літаратуры,"

Ähnliche Präsentationen


Google-Anzeigen